першановинистаттізахідцентрвостокпівденькримфорум пошукконтакти  

Дзяніс Дзянісаў. Падаруй свабоду палітвязьню!

27-03-2007 15:43 Білорусь // URL: http://maidan.org.ua/static/narnews/1174999432.html
Версія до друку // Редагувати // Стерти

Шаноўнае спадарства!

Дзеля вызваленьня з-за кратаў аднаго зь кіроўцаў "Менскага Майдану-2006", моладзевага актывіста Дзяніса Дзянісава, была распачатая Кампаньня Грамадзянскага Дзеяньня "Падаруй свабоду палітвязьню!"...

Нагадваем, сьледчы паводле ягонае справы назваў суму залогу за вызваленьне Дзяніса да суду - эквівалэнт 7,5 тысяч даляраў. Сябры зьвярнуліся па дапамогу да буйных партый дый праваахоўных арганізацый, але-ж атрымалі тамка адмовы. Мы змушаныя зьбіраць грошы самастойна. Таму вырашылі зьвярнуцца па дапамогу да інтэрнэт-супольнасьці.

Калі кожны з нас ахвяруе 5, 10, колькі зможа, даляраў, маем магчымасьць вызваліць Дзяніса Дзянісава з-за кратаў!

У любым выпадку грошы ня згубяцца. Вы зможаце альбо атрымаць іх назад, альбо й далей ахвяраваць ахвяраванае на пэўную годную справу! Просім вас прайсьці й забачыць падрабязнасьці, дэталі акцыі, а, калі патрэбна, зьвярнуцца з пытаньнямі да Петры (Petra Leleka; запытайце яе, як можна пералічыць грошы з Украіны keytopetra@gmail.com).

http://community.livejournal.com/minsk_by/3140467.html

Разам - пераможам!

--
Сябры Дзяніса Дзянісава
Кампаньня Грамадзянскага Дзеяньня
"Падаруй свабоду палітвязьню!"

27-03-2007 15:43 Білорусь // URL: http://maidan.org.ua/static/narnews/1174999432.html
Версія до друку // Редагувати // Стерти

Увага!!! Сайт "Майдан" надає всім, хто згадується у новинах, можливість розмістити свій коментар чи спростування, за умови належного підтвердження особи. Будь ласка, пишіть нам на news@maidanua.org і вказуйте гіперлінк (URL) новини, на яку ви посилаєтся.




Copyleft (C) maidan.org.ua - 2000-2017. Архів пітримує Громадська організація Інформаційний центр "Майдан Моніторинг". E-mail: news@maidan.org.ua