першановинистаттізахідцентрвостокпівденькримфорум пошукконтакти  

Падаруй свабоду палітвязьню! Справаздача 04.04.07.

04-04-2007 14:52 Білорусь // URL: http://maidan.org.ua/static/narnews/1175687550.html
Версія до друку // Редагувати // Стерти

Шаноўнае спадарства!
Прапануем справаздачу, даем асноўную інфармацыю датычна кампаньні грамадзянскае дапамогі моладзеваму актывісту Дзянісу Дзянісаву.

Першы зварот да інтэрнэтчукоў адбыўся 23 сакавіка. Тым часам было ў наяўнасьці блізу 1500 даляраў. 4 красавіка - ужо 4200! Патрэбныя 'шчэ 3000. Палову цяжкага шляху мы прайшлі - прайшлі разам! Дзякуючы нашай з вамі грамадзянскай салідарнасьці, дзякуючы вашай чалавечай неабыякавасьці. Мы, сябры й сваякі Дзяніса, дасылаем вам шчыры, вялікі ДЗЯКУЙ!!! - і гэта зусім не сантымэнты...

Так пад час акцыі разьвіваліся падзеі раней:
http://community.livejournal.com/minsk_by/3140467.html
http://community.livejournal.com/minsk_by/3219575.html
http://community.livejournal.com/minsk_by/3229230.html
http://community.livejournal.com/minsk_by/3243214.html

Грошы маем пералічыць празь сістэму WebMoney:
WEBMONEY WMZ: Z402256804641
альбо зь Беларусі даслаць празь сістэмы Migom, MoneyGram на адрасу атрымальніка:
Ямайкина Жанна Ивановна
Минск 220012 пр. Скорины 72-А \ 23

Ёсьцека 'шчэ варыянты, кшталту рахунку ў брусэльскім банку:
Bank name: ING (branch Sablon)
Bank address: rue de la Regence 20, 1000 Bruxelles
Bank name: ING (branch Sablon)
Bank account holder (name): Office for a Democratic Belarus, Brussels
Bank identity code BIC: BBRUBEBB
Bank account number (IBAN) for payment: BE17363003431921

Кантактная інфармацыя:
Phone: + 375 29 190 46 41 (Петра)
E-mail: keytopetra@gmail.com

Нагадваем, што Дзяніс Дзянісаў быў арыштаваны дый зьняволены ў Віцебескім СІЗА-2. Бяздоказна, яму інкрымінуецца "плянаваньне групавых дзеяньняў, што парушаюць грамадзкі парадак" - уздыманьне над будынкамі Віцебеску бел-чырвона-белых сьцягоў. Дзецюку пагражае да 3 год турэмнага зьняволеньня. Сьледзтва спрабуе знайсьці хоць нейкія доказы ягонае віны, але-ж бяз посьпеху. Ёсьцека магчымасьць вызваліць Дзяніса да суду пад залог. Праз пэўныя аб'ектыўныя прычыны, сябры змушаныя зьбіраць грошы самастойна. Таму зьвярнуліся па дапамогу да інтэрнэт-супольнасьці. Шэраг дэмакратычных СМІ, рухаў, партыяў інфармацыйна падтрымалі наш заклік, за што ім шчыры ДЗЯКУЙ! Калі кожны з нас ахвяруе 5, 10, колькі зможа, даляраў, маем магчымасьць вызваліць Дзяніса Дзянісава з-за кратаў!

Галоўнае пытаньне, што паўстае перад чытачом: навошта напруджвацца дый зьбіраць грошы на залог, калі Дзяніса "адно - хутка пасодзюць"? Справа навет ня ў тым, каб даць магчымасьць дзецюку пабыць крыху са сваякамі й сваёй каханай. Справа ў тым, каб зрабіць прэцэдэнт шырокае грамадзянскае салідарнасьці, каб увогуле вызваліць дзецюка, а ня проста звазіць яго на тыдзень дадому!

Каб былі ў сьледзтва пэўныя доказы дзянісавае віны, яго б даўно ўжо засудзілі б дый пасадзілі. Доказаў няма! А адпусьціць - шкада, бо "не парадак". Ёсьцека шматлікія падставы лічыць, што судовая справа будзе выйграная, што Дзяніс выйдзе на волю. А калі ён выйдзе па суду на волю - навошта яму "матаць тэрмін" да суду? Калі адбудзецца суд - не вядома. Арыштаваны Дзяніс быў 16 лютага 2007-га. 16 красавіка яму мусяць альбо "накінуць тэрмін", альбо распачаць суд. Судзіць няма як, бо доказаў няма, - адно падоўжыць "тэрмін". 16 жніўня - максімальны законны тэрмін, калі Дзяніса Дзянісава мусяць альбо судзіць, альбо адпусьціць. Тэрмін дзеяньня залога сконьчыцца не калі пачнецца суд, а калі "приговор вступит в законную силу". Па суду, калі згодна закону, грошы залога мусяць нам вярнуць, дый жадаючыя маюць вярнуць сабе свае ахвяраваньні...

--
Сябры Дзяніса Дзянісава
Кампаньня Грамадзянскага Дзеяньня
"Падаруй свабоду палітвязьню!"

04-04-2007 14:52 Білорусь // URL: http://maidan.org.ua/static/narnews/1175687550.html
Версія до друку // Редагувати // Стерти

Увага!!! Сайт "Майдан" надає всім, хто згадується у новинах, можливість розмістити свій коментар чи спростування, за умови належного підтвердження особи. Будь ласка, пишіть нам на news@maidanua.org і вказуйте гіперлінк (URL) новини, на яку ви посилаєтся.




Copyleft (C) maidan.org.ua - 2000-2017. Архів пітримує Громадська організація Інформаційний центр "Майдан Моніторинг". E-mail: news@maidan.org.ua