першановинистаттізахідцентрвостокпівденькримфорум пошукконтакти  

НЕабыякавым!

20-09-2007 17:15 Білорусь // URL: http://maidan.org.ua/static/narnews/1190297710.html
Версія до друку // Редагувати // Стерти

Спадарове!

16 верасьня 2007-га, у беларускі Дзень салідарнасьці з палітвязьнямі й бязь вестак зьніклымі, у інтэрнэце была прэзентаваная самвыдатаўская кніга вершаў, складзеная маладымі карыстальнікамі LiveJournal.

Ідэя кніжкі з’явілася напрыканцы Вясны-2006, пісаўшыся была зь перапынкамі, і ўрэшце змясьціла патрыятычныя вершы маладых беларусаў, аздобленыя малюнкамі. Вершы прысьвечаныя змаганьню за незалежнасьць роднае Беларусі, ейнай гісторыі, сучасным праблемам, ёсь таксама прысьвечаньні палітвязьням.

Вось што гавораць у прадмове самі аўтары-ўкладальнікі: "Кніжачка прысьвечаная НЕАБЫЯКАВЫМ! Чаму менавіта НеАБЫЯКАВЫМ? (спытаеце вы!) І што ж такое АБЫЯКАВАСЬЦЬ. Абыякавасьць характарызуецца няведаньнем. Гэта слабасьць душы. Чалавек ня можае ўзяці сваё (са ўсёю ўсьведамленай адказнасьцю) суб’ектыўнае рашэнне - як яму дзейнічаць у дадзенай сітуацыі. Пагатоў, ён нават не жадае прадпрымаць якія-небудзь дзеяньні. Вынікае, чалавек застаецца спакойным зьнешне, але "пустым, сьляпым" унутрох. Але-ж кніжачка прысьвечаная не пустым людзям! Прыемнага чытаньня...".

Партнёрамі праекту сталіся рух супраціву БУНТ!, партал "Новая Эўропа", сьветлагорскі Малады Фронт і кампанія "Абаронім Беларускую Музыку".

Віншуем аўтараў з дэбютам іхнэй творчасьці!
Спадзяемся на хуткі выхад кнігі ўжо не ў віртуальны друк.

Азнаёміцца зь кнігаю "НЕабыякавым" можна тут:
http://www.buntby.com/static/lit/neabijakavim.rar

Ня будзяма абыякавыя да лёсу Беларусі нашай!
Скажам АБЫЯКАВАСЬЦІ - НЕ!

20-09-2007 17:15 Білорусь // URL: http://maidan.org.ua/static/narnews/1190297710.html
Версія до друку // Редагувати // Стерти

Увага!!! Сайт "Майдан" надає всім, хто згадується у новинах, можливість розмістити свій коментар чи спростування, за умови належного підтвердження особи. Будь ласка, пишіть нам на news@maidanua.org і вказуйте гіперлінк (URL) новини, на яку ви посилаєтся.




Copyleft (C) maidan.org.ua - 2000-2017. Архів пітримує Громадська організація Інформаційний центр "Майдан Моніторинг". E-mail: news@maidan.org.ua